Апісанні работ UE1–UE4
UE1
Пэтр Длоўгі і Полін Пайен
Экалогія адпачынку
перформанс
2025
Гадзіны адкрыцця:
18.06: 17:00-21:00
19-22.06: 14:00-20:00
Экалогія адпачынку гэта інсцэніраваная сітуацыя, у якой двое мастакоў: Пэтр Длоўгі (Прага) і Полін Пайен (Марсэль) вядуць размовы з выкарыстаннем спецыяльна створанай для гэтага калоды карт, натхнёнай таро. Яны не прарокі, аднак іх чытанні, якія яны прапануюць, могуць дапамагчы знайсці пэўныя адказы.
Інструментам для вядзення размоў з’яўляецца THE FIELD, то-бок ПОЛЕ — набор з 29 архетыпаў, якія фармуюць працу ў галіне мастацтва. Гэта адпраўны пункт для разважанняў пра тое, як досьвед стварэння мастацтва пранікае ў паўсядзённую працу і дзейнасць чалавека — як у кантэксце культуры, так і па-за ім. Кожны можа далучыцца да размовы і разам з мастакамі задумацца над тым, як мы разумеем і перажываем адпачынак. Адна сесія доўжыцца прыкладна 20–40 хвілін і можа мець індывідуальны характар — з акцэнтам на асабістыя інтарэсы, звязаныя з вольным часам, — або групавы, аб’ядноўваючы розныя перспектывы ўдзельнікаў.
Папярэдні досвед працы з таро не патрабуецца; не варта чакаць канвенцыйнага чытання таро. Мэта праекта гэта сумесна даследаваць, чым насамрэч з’яўляецца адпачынак, весці радасныя размовы і марыць пра немагчымае, а таксама намеціць практычныя крокі да Экалогіі адпачынку. Да суботы чытанні на англійскай мове прапануюць Пэтр і Полін, а пасля іх ад’езду размовы будуць весціся на польскай мове асобамі, якім яны перададуць сваю метадалогію.
UE2
Дзіна Мімі
Меланхолія гэтага марнага поўдня
двухчасткавая відэаінсталяцыя
2022–2023
Меланхолія гэтага марнага поўдня складаецца з двух раздзелаў, што з’яўляюцца разважаннем над роляй уцекача і кантрабандыста, над жэстамі, якія іх яднаюць, і падыходам да таго, каб быць заўважанымі. Раздзел I спалучае фрагменты конкурсу птушынага спеву з рэвалюцыйнымі песнямі з Аману, Емена і Палестыны, складаючыся ў аповед пра перамяшчэнне, страты, разлуку і рэвалюцыю. У тым часе раздзел II з укрыцця дакументуе кантрабанду птушак і ролю, якую ў ёй адыгрывае чалавечае цела.
Птушыны спеў гэта важны, глыбока ўкаранёны элемент палестынскай культуры. Нацыянальным сімвалам Палестыны з’яўляецца нектарнік — птушка, якая сімвалізуе надзею, свабоду і сувязь з прыроднай спадчынай. Іншая спеўная птушка — шчыгол — належыць да найбольш высока цанімых відаў у краінах Блізкага Усходу. Нягледзячы на юрыдычную абарону з боку ізраільскіх законаў, празмернае паляванне прывяло да значнага скарачэння папуляцыі гэтага віду. Таму вялікая колькасць шчыглоў рэгулярна кантрабандуецца з Іарданіі або Егіпта ў Палестыну. Для некаторых сем’яў гэта практыка стала істотнай крыніцай даходу — нягледзячы на рызыку быць застрэленымі.
Хаця праца была створана да ізраільскага ўварвання ў Палестыну ў 2023 г., попыт на шчыглоў застаецца высокім. Адна з прычын — жаданне бацькоў набыць спеўных птушак для сваіх дзяцей, каб прынесці ім хаця б крыху радасці і даць ілюзію супакою, а таксама адвесці ўвагу ад няспыннага грукату бамбёжак.
UE3
Леся Васільчанка
Ноч
вiдэа, 56’00”
2025
Тахіёнія
вiдэа, 8’00”
2022
Фільмы Лесі Васільчанка, прадстаўленыя разам, змяшчаюць штодзённы сутачны цыкл у шырэйшым кантэксце гісторыі Украіны. Яе праца 2025 г. паказвае 100 гадоў ночы ва Украіне, аб’ядноўваючы запісы начнога неба з 1918–2025 гг. Мастачка пераўтварае лінейную храналогію ў адначасовасць — відэа здаецца адной доўгай, бесперапыннай ноччу, у якой цэлае стагоддзе разгортваецца адначасова, у няспыннай плыні часу. Дзякуючы архіўным дакументальным запісам зацьмненняў і бамбардзіровак, праца паказвае, як вайна пераўтварае ноч у час страху і тэрору. Такім чынам яна спасылаецца на міжпакаленную прыроду траўмы і яе пастаянную прысутнасць цягам стагоддзя канфлікту. У бачанні Васільчанка ноч становіцца часам альтэрнатыўных наратываў, а дзённае святло асацыюецца з дыскурсам Асьветніцтва, рацыянальнасцю і эмпірызмам.
Назва другога відэа адсылае да тахіёна — гіпатэтычнай часціцы, што рухаецца хутчэй за святло. Фільм складаецца з секвенцыі звыш тысячы узыходаў сонца над Украінай, згенераваных з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Гэтыя вобразы — з архіваў, рэкламы, сацсетак і хатніх запісаў VHS — ахопліваюць перыяд з 1990 да 2022 г. Тахіёнія сціскае гэты гістарычны адрэзак да адной падзеі, у якой узыход сонца назіраецца вачыма лічбавага інтэлекту.
UE4
Ала Савашэвіч
На галовах, на руках, на нагах
саламяная маркетэрыя
2024
Веды для ўсіх
сталь, папараць
2024
Місс хатняя гаспадыня
скульптура
2023
Ала Савашэвіч у сваёй творчасці звяртаецца да савецкай спадчыны і народнай культуры Беларусі, каб выявіць працэсы, якім падлягае фармаванне ідэнтычнасці асобы і грамадстваў. Прадстаўленыя творы адносяцца да трох асноўных тэм, даследаваных мастачкай: сацыяльнай ролі жанчын, працы і вытворчасці, а таксама рэжымных сістэм кантролю.
Вытанчаная саламяная брама адсылае да традыцыі ствараных жанчынами народнага рамёства, у якім складаныя тэхнікі дазвалялі ўпрыгожваць хаты з мінімальнымі матэрыяльнымі выдаткамі, але з вялікімі выдаткамі часу. Насупраць размешчаны адмысловы кветнік, форма якога адсылае да савецкіх арнаментаў з металу, спалучаючы прапагандысцкія адукацыйныя сімвалы кнігі і сонца. Школа ў творчасці Савашэвіч з’яўляецца істотным пунктам адліку як месца патэнцыйнай эмансіпацыі, так і індактрынацыі і паслухмянасці. Выяўленне механізмаў кантролю і гвалту, што цягнуцца з мінулых палітычных сістэм, дазваляе ўбачыць перададзеныя з пакалення ў пакаленне спосабы мыслення, ацэнкі ці пабудовы адносін.
Тым часам карпатліва вытканая сталёвая стужка, своеасаблівая жаночая кальчуга, адсылае да ўпрыгожванняў, якія насілі як пераможцы конкурсаў прыгажосці, так і перадавыя працаўніцы. У творчасці мастачкі шматзначная праца жанчын — вытворчая, рэпрадукцыйная, адукацыйная ці эмансіпацыйная — паказаная як бесперапынны працэс, падпарадкаваны складаным рэжымам кантролю і фактычна займаючы кожны момант жыцця.